Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Жывая Бібліятэка на фэсце “Наш Дзень”

30.06.2018

30 чэрвеня мы ўдзельнічаем у беларускім рок-фэсце “Наш Дзень” на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам! Будзем распавядаць пра фармат Жывой Бібліятэкі і будучыя мерапрыемствы.

Бярыце сяброў ды прыходзьце на наш інфапоінт. Мы ладзім кейс-сесію пра мову варожасці ў беларускіх СМІ, да якой можна будзе далучыцца ў любы момант.

Высветлім, што такое мова варожасці, а потым будзем прыводзіць цытаты беларускіх СМІ ды абмяркоўваць, ці была ўжыта мова варожасці ў кожнай цытаце.

Актыўнасць заснаваная на даследванні мовы варожасці ў беларускіх СМІ ў 2017 годзе, але ў кейсах няма спасылак на імёны аўтараў ці СМІ, толькі самі цытаты.

І, канешне, вас чакае сучасная беларуская рок-музыка! 🎸
У фэсце возьмуць удзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, «Дай дарогу!», Nizkiz, Neuro Dubel, «Крама», The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў.

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email:
human.library.belarus@gmail.com

Месца

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
Азярцо
вёска Азярцо, Мінскі раён
+ Google Map