Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Жывая Бібліятэка. Без абмежаванняў

14.07.2018 15:00 - 19:00

Лета – самы лепшы час, каб даведацца больш пра свет ды пра сябе. Кажуць, кнігі і падарожжы вельмі добра дапамагаюць у гэтай справе. Але гэта можна зрабіць і праз звычайную гутарку з іншым чалавекам.

Мы запрашаем вас на Жывую Бібліятэку – мерапрыемства, якое дапаможа даведацца болей пра людзей, што сутыкаюцца са стэрэатыпамі і забабонамі ў грамадстве, якія далёка не заўсёды спрашчаюць жыццё. Жывая Бібліятэка дае магчымасць пазнаёміцца з тымі, каго не сустрэнеш кожны дзень, зруйнаваць некаторыя стэрэатыпы і ўбачыць свет з іншага боку.

Мы прапануем вам сустрэцца з  Жывымі Кнігамі – людзьмі, якія маюць пэўную ідэнтычнасць, рэдкі занятак, унікальны досвед ці нязвыклы для “большасці” светапогляд. На Жывой Бібліятэцы вам шчыра адкажуць на пытанні, якія цікавяць вас. Гэта шанец зразумець, што ўсе мы розныя, але ўсе мы людзі, якія жывуць побач адно з адным. Больш інфармацыі пра фармат і арганізатараў вы можаце знайсці на нашым сайце http://humanlibrary.by/.

Гэтым разам Жывая Бібліятэка праходзіць у супрацы з Галерэяй сучаснага мастацтва “Ў”  у межах выставы “Без выключэнняў! У працэсе”Прастора дасяжная для людзей у вазку. Ёсць месца для паркоўкі аўто.

Уваход вольны! Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю ў форме ніжэй альбо па спасылцы https://goo.gl/9APxK0 да 21:00 13 ліпеня. Усе зарэгістраваныя чытачы атрымаюць электронную версію поўнага каталогу жывых кніг.

Чакаем вас і вашых сяброў і сябровак на Жывой Бібліятэцы!

 

 

Дэталі

Дата:
14.07.2018
Час:
15:00 - 19:00
Website:
https://www.facebook.com/events/859359777583655/

Арганізатар

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Email:
human.library.belarus@gmail.com

Месца

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
ул. Октябрьская, 19
Минск, Belarus
Website:
http://ygallery.by/