Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Сустрэча з Іншым у Мінску

24 чэрвеня 13:00 - 18:00

Ох, гэтыя летнія турботы! Вы вырашаецце куды ехаць у адпачынак ці якую частку гардэроба аднавіць. Але, як вы глядзіце, калі прапанаваць вам аднавіць сваё ўспрыманне свету? І разам са старымі чаравікамі выкінуць з вашага жыцця і пэўныя стэрэатыпы? Зацікавіліся? Тады вам з намі! Што мы Вам параім? Чытыць Кнігі. Толькі не звычайныя – Жывыя! Жывыя Кнігі – гэта людзі, якія гатовы шчыра падзеліцца з вамі сваімі поглядамі, думкамі, вопытам і эмоцыямі.

Зусім не дарэмна мы называем людзей кнігамі, бо адбывацца усе гэта будзе ў Жывой Бібліятэцы. Калі вы яшчэ не знаёмы, то Жывая Бібліятэка – гэта фармат накіраваны на разбурэнне стэрэатыпаў у грамадстве праз размову з Іншым. На ёй Вы без цяжкасцяў зможаце выбраць Кнігу, якая вам спадабаецца, і “прачытаць” яе. Для чытання вам спатрэбіцца толькі вольны час. Калі ён у вас ёсць, то ўжо 24 чэрвеня вы атрымаеце картку чытача, выбераце кнігу і без асаблівых цяжкасцяў зможаце атрымліваць асалоду ад працесу.

Ну што, зоймемся пазакласным чытаннем?

Уваход вольны! Па жаданні можна зарэгістравацца загадзя па спасылцы https://goo.gl/RXhzft альбо запоўніць форму ніжэй да 23.59 23 чэрвеня і атрымаць каталог кніг перад мерыпрыемствам, каб азнаёміцца з змесцівам нашай Бібліятэкі.

Жывая Бібліятэка праходзіць у межах фестываля “Самаход”. Фестываль прысвечаны першаму бязвізаваму лету між ЕЗ і Беларуссю. Ён адбудзецца 24–25 чэрвеня і будзе напоўнены цікавымі лекцыямі, разнастайнымі даскусіямі і выступамі музыкаў. Болей пра фестываль можна даведацца на сайце http://samahod.by/.

Да сустрэчы на Жывой Бібліятэке!

 

Падзяліцца:

Дэталі

Дата:
24 чэрвеня
Час:
13:00 - 18:00
Мерапрыемства тэгі:
,

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email:
human.library.belarus@gmail.com
Website:
https://vk.com/humanlib

Месца

Культ. центр “Корпус”
корпус 8, пр. Машерова, 9
Минск, Belarus

Каментары

    1. Сачыце за навінамі ў сацсетках ці запаўняйце форму на сайце) Усё залежыць ад вашых пажаданняў)

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

CAPTCHA: *