Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Шчырыя Размовы пра сіндром Даўна

22 красавіка 16:00 - 19:00

Нехта лічыць сіндром Даўна хваробай, нехта думае, што яго асноўная прычына – спадчыннасць, а шмат хто ўпэўнены, што ён моцна абмяжоўвае здольнасці і магчымасці чалавека. Большасць з нас вельмі мала ведае пра гэту генетычную анамалію, і таму вакол людзей, якіх мы прывыклі зваць «сонечнымі», існуе мноства стэрэатыпаў: што яны бездапаможныя, не здольныя вучыцца, працаваць, займацца спортам ці творчасцю.

Мы прапануем вам пашырыць сваё ўяўленне пра сіндром Даўна і атрымаць поўную і аб’ектыўную інфармацыю – сацыяльны праект «Рэспубліка Сонейка» разам з ініцыятывай «Жывая Бібліятэка» запрашаюць вас на «Шчырыя размовы». Сустрэча адбудзецца 22 красавіка з 16.00 да 19.00.

Што такое сіндром Даўна, што кожны з нас павінен пра яго ведаць, і чаму трэба і важна пра яго расказваць? Чаму няможна ставіць на «сонечных» дзецях таўро «не здольны да навучання», і ці могуць яны хадзіць у агульнаадукацыйную школу? Ці могуць такія людзі весці паўнавартаснае і актыўнае жыццё: працаваць, мець зносіны, ствараць сям’ю, дасягаць поспехаў у мастацтве і спорце? Гэтыя і многія іншыя пытанні асветляць у рамках «Шчырых размоваў» нашы «кнігі» – людзі, якія ведаюць пра сіндром Даўна не па чутках і не проста могуць, а хочуць пра яго расказаць.

Прыходзьце, станьце «чытачамі» – слухайце, пытайцеся – і кідайце выклік стэрэатыпам!

Для ўдзелу ў сустрэчы трэба загадзя зарэгістравацца па спасылцы: https://goo.gl/forms/vYq102p4QbkL5eY32

Мерапрыемства пройдзе ў рамках сацыяльнага праекта «Рэспубліка Сонейка», які накіраваны на пераадоленне складанасцяў у інтэграцыі «сонечных» людзей з грамадствам. Сачыце за навінамі падзеі ў супольнасцях праекта ў сацсетках ВКонтакте і Facebook.

У супрацы з ініцыятывай «Жывая Бібліятэка Беларусь», дзейнасць якой скіравана на разбурэнне стэрэатыпаў у грамадстве і пасоўванне ідэй разнастайнасці. Больш пра «Жывую Бібліятэку» і «Шчырыя размовы» можна пазнаць ВКонтакте, Facebook. Ці пішыце на Human.library.belarus@gmail.com.

Падзяліцца:

Дэталі

Дата:
22 красавіка
Час:
16:00 - 19:00
Мерапрыемства тэгі:
, , , ,

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email:
human.library.belarus@gmail.com
Website:
https://vk.com/humanlib

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

CAPTCHA: *