Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Шчырыя размовы пра размеркаванне

10.05.2018 18:30 - 21:00

Жывая Бібліятэка і Youth Labour Rights запрашаюць на “Шчырыя размовы” пра размеркаванне 10 траўня ў 18:30 у “Корпусе”.

Ужо праз два месяцы дзясяткі тысяч выпускнікоў прыйдуць на працоўнае месца, якое яны атрымаюць на размеркаванні. Навучальныя ўстановы кожны год прымаюць вялікую колькасць рашэнняў, якія можна было б змяніць на карысць выпускніка(-цы), калі б была настойлівасць ці неабходная інфармацыя аб заканадаўстве або практыцы яго прымянення. Каб не апынуцца ў непрыемнай сітуацыі і быць гатовым(-ай), трэба даведацца як мага больш у тых, хто праз размеркаванне ўжо прайшоў. А быць можа, і не прайшоў, атрымаўшы “вольны дыплом”…

Героі і гераіні нашай сустрэчы – былыя выпускнікі і выпускніцы беларускіх універсітэтаў, якія сутыкнуліся з працэдурай размеркавання. Але лёс іх склаўся па-рознаму. Хтосьці пабраўся шлюбам, каб пазбегнуць размеркавання, хтосьці прыняў рашэнне і паехаў працаваць у вёску. Для адных размеркаванне стала добрай магчымасцю атрымаць досвед працы, а для іншых – барацьбой за жаданую даведку аб вольным працаўладкаванні (нават праз суд!).

“Шчырыя размовы” – гэта камунікацыя ў невялікіх групах па 5-7 чалавек з першакрыніцамі інфармацыі. Наведвальнікі прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу Героя ці Гераіню, запісваюцца да яго/яе і размаўляюць 20-30 хвілін.

Падчас мерапрыемства таксама будзе магчымасць атрымаць індывідуальную юрыдычную кансультацыю па пытаннях размеркавання. Колькасць кансультацый і месцаў на мерапрыемстве абмежаваная, таму трэба зарэгістравацца па спасылцы: https://goo.gl/forms/Q5ldf8b9R0Xzokiq2.

Мерапрыемства адбудзецца 10 траўня ў Культ. цэнтры “Корпус” па адрасе г. Мінск, праспект Машэрава, 9, корпус 8. Пачатак у 18:30.

Мерапрыемства ў ФБ https://www.facebook.com/events/422243668235487/

Дэталі

Дата:
10.05.2018
Час:
18:30 - 21:00
Мерапрыемства тэгі:
, ,

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email:
human.library.belarus@gmail.com

Месца

Культ. центр “Корпус”
корпус 8, пр. Машерова, 9
Минск, Belarus
+ Google Map