Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

Шчырыя размовы пра мастацтва

24 лютага 18:00 - 20:30

6 р.

24 лютага запрашаем у музей З.І. Азгура на першую сустрэчу ў межах аўтарскага праекта Марыі Ляшкевіч “Шчырыя размовы пра мастацтва”, якая адбудзецца ў супрацы з Цэнтрам развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.

“Шчырыя размовы” – праект, створаны для таго, каб наведвальнікі маглі паглядзець на мастацтва вачыма самых розных людзей, чыё жыццё так ці інакш звязана з гэтай сферай.

Героі першай сустрэчы – скульптар, фотамастак, музыка, мастацтвазнаўца і псіхолаг. Наведвальнікі атрымаюць магчымасць паразмаўляць з імі, задаць свае пытанні. “Шчырыя размовы” – гэта камунікацыя ў невялікіх групах па 5-7 чалавек з першакрыніцамі інфармацыі.

Наведвальнікі прыходзяць, абіраюць з прапанаванага спісу Героя, запісваюцца да яго і размаўляюць 30 хвілін. Падчас першай сустрэчы ў наведвальнікаў ёсць магчымасць пазнаёміцца з асабістым светам трох Герояў, а таксама агледзець экспазіцыю музея (можна прыйсці загадзя).

Набыць квіток можна ў касе музея і анлайн https://goo.gl/ZW37mR. Кошт квітка – 6 р.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве таксама пажадана прайсці папярэднюю рэгістрацыю https://goo.gl/axNGq8. Гэта зробіць хуткай вашу рэгістрацыю на месцы, а таксама дапаможа быць у курсе апошніях навінаў і зменаў.

Падзея ў Facebook | Падзея ў Вконтакте

Дэталі

Дата:
24 лютага
Час:
18:00 - 20:30
Кошт:
6 р.
Мерапрыемства тэгі:

Арганізатары

Жывая Бібліятэка Беларусь
Музей-майстэрня З.І. Азгура

Месца

Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Азгура
вул. Азгура, 8
Мінск, Belarus
Phone:
+375 17 3800632
Website:
http://azgur.by/

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

CAPTCHA: *