Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Сацыяльная гульня “Іншы погляд”

18.03.2018 14:00 - 17:00

Натуральна, вы ведаеце пра рознага кшталту сацыяльныя эксперыменты і даследаванні. Пра гэта здымаюць фільмы, распавядаюць у СМІ ды абараняюць дысертацыі. Але як гэта – быць часткай такога эксперыменту, часткай такой гульні? Адчуць сябе на месцы кагосьці Іншага, прайсці яго ці яе шляхам, падумаць пра яго ці яе пачуцці ды лёс.

Захапляе, праўда?

Прымерыць на сябе чужую скуру можна будзе 18 сакавіка ў межах сацыяльнай гульні “Іншы погляд”, якую арганізуе Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”. Для таго каб прыняць удзел у гульні, як і на Жывой Бібліятэцы, вам асабліва нічога не патрэбна, акром жадання зруйнаваць стэрэатыпы і адчуць сябе на месцы Іншага.

Каб патрапіць на гульню, неабходна зарэгістравацца па спасылцы https://goo.gl/yWMmZj да 23:59 16 сакавіка. Колькасць месцаў абмежаваная. 17 сакавіка вы атрымаеце запрашэнне на гульню. Удзел бясплатны.

Гульня адбудзецца ў межах Тыдня асветніцкіх дзеянняў супраць расізму, дыскрымінацыі і нянавісці.

Запрашаем вас у Сталоўку XYZ (вул. Фабрыцыуса, 4) 18 сакавіка а 14-й. Працягласць гульні – 3 гадзіны, мы рыхтуем для вас каву, гарбату і печыва.

Дэталі

Дата:
18.03.2018
Час:
14:00 - 17:00

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email:
human.library.belarus@gmail.com

Месца

Сталоўка XYZ
vulica Fabrycyusa 4
Minsk, Belarus
+ Google Map