Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

Мінскія прасторы: даступнасць або іспыт на трываласць?

12 снежня 19:00 - 22:00

12 снежня Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” прадставіць вынікі пілотнага даследавання даступнасці публічных прастораў Мінска для розных сацыяльных груп.

У Мінску зараз шмат пляцовак для правядзення мерапрыемстваў самага рознага фармату – ад майстар-класаў да канцэртаў. У тэорыі ва ўсе гэтыя прасторы мае магчымасць патрапіць любы чалавек. На практыцы ж гэта азначае, што пляцоўкі мусяць быць прыстасаванымі пад патрэбы самых розных сацыяльных груп, каб іх прадстаўніцы і прадстаўнікі маглі не толькі патрапіць унутр, але і адчуваць сябе камфортна падчас імпрэзы.

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка” разам з даследчыцай Аксанай Шэлест праверылі шэраг прастораў на даступнасць і даведаліся пра прычыны бягучага стану пляцовак ды перспектывы яго зменаў.

На мерапрыемстве адбудзецца прэзентацыя вынікаў пілотнага даследавання даступнасці 15-ці публічных прастораў Мінска для розных сацыяльных груп. Даследаванне паказвае, ці маюць пляцоўкі базавыя ўмовы для людзей з інваліднасцю (у прыватнасці для людзей на вазках і людзей са слабым зрокам), бацькоў з малымі дзецьмі, людзей старэйшага ўзросту, трансгендарных людзей, а таксама тых, хто прытрымліваецца экапрыязнага ладу жыцця.

Запрашаем да сумеснага абмеркавання вынікаў пілотнага даследавання і пошуку адказаў на пытанні “Як зрабіць прасторы даступнымі для ўсіх?” і “Што можна рабіць разам для гэтага?”

Мерапрыемства адбудзецца 12 снежня з 19:00 да 21:00 у галерэі сучаснага мастацтва “Ў” (вул. Кастрычніцкая, 19). Уваход вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы http://bit.ly/registracya.

Усе апошнія навіны мерапрыемства можна знайсці на старонцы ў Фэйсбуку https://www.facebook.com/events/326788388120066/. Там жа вы зможаце паглядзець артыкулы гарадскога часопіса Citydog.by, створаныя ў межах гэтага даследавання. Задаць пытанні арганізатаркам і арганізатарам можна ў Фэйсбуку альбо праз пошту human.library.belarus@gmail.com.

Дэталі

Дата:
12 снежня
Час:
19:00 - 22:00
Website:
https://www.facebook.com/events/326788388120066/

Арганізатар

Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”
Email:
human.library.belarus@gmail.com

Месца

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў”
ул. Октябрьская, 19
Минск, Belarus
Website:
http://ygallery.by/