Загрузка Мерапрыемствы

« Усе Мерапрыемствы

  • Гэта мерапрыемства прайшло.

Наш трэці Дзень народзінаў

13 кастрычніка 17:00 - 14 кастрычніка 05:00

Святкуем трэці Дзень народзінаў Жывой Бібліятэкі разам!

13 кастрычніка каманда Жывой Бібліятэкі адзначае трэцюю гадавіну свайго існавання і запрашае вас далучацца да святкавання!

Тры гады таму гэты праект распачалі тры дзяўчыны, якія не пайшлі за сваімі страхамі, паслалі куды падалей пракрастынацыю і адкрыліся новаму. Дзве з іх разам з вялікай камандай і сёння дапамагаюць разбурыць стэрэатыпы кожнаму, хто дазваляе сабе зірнуць на гэты свет інакш.

У тры гады дзіця пераадольвае своеасаблівую псіхалагічную мяжу: пакідае ясельны ўзрост і становіцца дашкольнікам. У яго з’яўляецца ўпэўненасць у самім сабе і сваіх сілах, выяўляюцца настойлівасць, кемлівасць, упартасць.

З намі здарылася тое ж самае. Можа быць, у гэты праект нехта і не верыў, але мы ўпэўнена і без хвалявання пайшлі сваім шляхам, бо ведалі, што ўсё і заўсёды пачынаецца з малога. Да таго ж нешта нам падказвае, што наперадзе нас чакае штосьці большае.

Зараз мы хочам запрасіць кожнага з вас падзяліць разам з намі гэты момант радасці.

13 кастрычніка ў 17.00 ў Сталоўцы XYZ (вул. Фабрыцыуса,4, будынак без ліфта) адбудзецца наша цудоўная і непаўторная Жывая Бібліятэка, дзе кожны ў які раз зможа дакрануцца да Іншага і яшчэ больш пазнаць сябе.

Пачынаючы з 21.00 усё будзе надзвычай афіцыйна. Мы будзем падводзіць вынікі і віншаваць адно аднаго: дзякуючы нашай камандзе ў нас ёсць нешта, што дае магчымасць розным людзям адчуць смак жыцця. Каму такое не зусім цікава – можна будзе адысці папіць кавы.

Але! А 23-й гадзіне вы проста павінны вярнуцца, каб затусіць з намі (ужо зусім па-даросламу) на вечарыне. Будзем танчыць да раніцы пад слаўныя біты музычнай суполкі БАССОТА.

Уваход, як і заўсёды, вольны!

Па жаданні можна прайсці папярэднюю рэгістрацыю запоўніўшы форму ніжэй альбо па спасылцы да 21:00 12 кастрычніка. Усе зарэгістраваныя чытачы перад мерапрыемствам атрымаюць электронную версію поўнага каталогу кніг.

Не забывайце падпісвацца на нас у ВК, FB, Instagram, а таксама чытаць у “Журнале” і CityDog і дзяліцца навінамі з сябрамі

 

Адсвяткуем Дзень народзінаў разам!

Падзяліцца:

Дэталі

Пачатак:
13 кастрычніка 17:00
Канчатак:
14 кастрычніка 05:00

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email:
human.library.belarus@gmail.com
Website:
https://vk.com/humanlib

Месца

Сталоўка XYZ
vulica Fabrycyusa 4
Minsk, Belarus

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *

CAPTCHA: *