Загрузка мерапрыемствы

« Усе мерапрыемствы

Адкрытая лятучка з камандай Жывой Бібліятэкі

25 лютага 19:00 - 21:00

Мерапрыемства Навігацыя

Запрашаем на Адкрытую лятучку з камандай Жывой Бібліятэкі!

“Жывая Бібліятэка” – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам кніг выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовыя адказваць на любыя пытанні чытачоў.

Каманда распачала працу восенню 2014, а летам 2017 зарэгістравалася як Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.

Акрамя сустрэч з жывымі кнігамі, каманда ладзіць асветніцкія мерапрыемствы: шчырыя размовы, сацыяльныя гульні. Таксама ініцыятыва вучыць зацікаўленых самім праводзіць “Жывыя Бібліятэкі”, працуе ў рэгіёнах, распачала працу ў сферы даступнасці і інклюзіі.

На сустрэчы вы даведаецеся, як з’явілася ідэя, як зараз працуе каманда, ці лёгка стаць “Жывой Кнігай”. А таксама чаму карысна супрацоўнічаць з іншымі НКА,  навошта даследаваць даступнасць публічных прастораў і яшчэ шмат чаго цікавага.

На лятучцы будуць:
Марына Штрахава, заснавальніца, старшыня Праўлення;
Марыя Лукашук, заснавальніца, дырэктарка ўстановы;
Зміцер Радзіеўскі, сябра Праўлення, каардынатар працы з рэгіёнамі;
Ганна Марзан, сябра Праўлення, каардынатарка “Жывых Бібліятэкаў”;
Меліса Найт, каардынатарка працы з валанцёрамі;
Люба Ланіна і Ксюша Сырамалот, адказныя за сацыяльныя сеткі.

Падзея будзе цікавая тым, хто працуе ў НКА, медыя і ўсім прыхільнікам праекта.

Уваход на лятучку вольны пры ўмове рэгістрацыі на сайце Прэс-клуба.

Мерапрыемства ў Facebook.

Дэталі

Дата:
25 лютага
Час:
19:00 - 21:00
Website:
https://press-club.by/events/adkrytaya-lyatuchka-z-kamanday-zhyvoy-bibliyateki

Арганізатар

Жывая Бібліятэка Беларусь
Email:
human.library.belarus@gmail.com

Месца

Прэс-клуб
вул. Веры Харужай, 3-601
Мінск, Belarus
Website:
https://press-club.by/