Наша цёплая, шумная, розная каманда Жывой Бібліятэкі заўжды шукае новых сябраў!

Мы – гэта супольнасць людзей, якія не любяць стэрэатыпы і пагэтаму вядуць з імі барацьбу праз пашырэнне і ўзмацненне камунікацыі паміж людзьмі.

Мы прымаем у сваю каманду вельмі розных людзей і мала на што пры гэтым звяртаем увагу, але гэта не значыць, што у нас зусім няма патрабаванняў. Мы чакаем ад вас:

  • павагу да правоў чалавека і разнастайнасці грамадства,
  • веданне нашага фармату (альбо моцнае жаданне даведацца пра яго),
  • здольнасць хутка вучыцца,
  • адказнасць,
  • павагу да дэдлайнаў і здольнасць іх прытрымлівацца,
  • звышздольнасць “не знікаць”.

Таксама вам патрэбна мець дастаткова часу, каб займацца абраным накірункам дзейнасці. Усё астатняе не мае значэння і не будзе ўлічвацца пры адборы.

Што вы можаце і што патрэбна нам:

  • Арганізоўваць мерапрыемствы ў Мінску. Трэба проста добра ведаць усе стадыі падрыхтоўкі, выконваць іх, нагадваць іншым пра дэдлайны і не забываць пра свае.
  • Шукаць і запрашаць новых “жывых кніг”. Гэта ледзьве не галоўнае ва ўсім працэсе падрыхтоўкі Жывой Бібліятэкі. Трэба мець вельмі добрыя камунікатыўныя здольнасці, не баяцца размаўляць з незнаёмымі людзьмі, умець проста тлумачыць складаныя рэчы, не забываць неабходныя рэчы, сачыць за выкананнем просьбаў. Цярплівасць і спакой таксама будуць да рэчы.
  • Камунікаваць са СМІ. Зараз мы працуем з некалькімі СМІ і нам патрэбен чалавек, які зможа весьці ўсю камунікацыю з імі (пошук герояў, перадача кантактаў, перачытванне тэкстаў, камунікацыя па выпраўленні заўваг/памылак), а таксама з асобнымі зваротамі журналістаў да нас.
  • Весці ВК-старонку. Паглядзіце як мы робім гэта зараз і зрабіце лепш. Патрэбна 4-7 пастоў на тыдзень пра нас і нашых сяброў ды партнэраў. Вельмі пажадана рабіць гэта па-беларуску!
  • Каардынаваць каманды ў іншых гарадах. У нас іх ужо не мала: Гродна, Берасце, Гомель, Віцебск, Маладзечна, Бабруйск. Дзесьці ўжо спрацаваныя каманды, дзесьці не – трэба падтрымліваць іх кансультацыйна і інфармацыйна, дапамагаць шукаць новых людзей і пашыраць лакальныя сувязі. Трэба добра ведаць наш фармат і спецыфіку гарадоў.
  • Дапамагаць з усім астатнім. Нашыя валанцёры могуць займацца разнастайнымі рэчамі ад піяру да дызайну, фатаграфаваць, пісаць, вычытваць тэксты, ствараць новае, руйнаваць старое.

Далучыцца да нашай каманды зараз вельмі проста – трэба запоўніць акету па спасылцы альбо ніжэй.

Падзяліцца: