Ці бывала калі-небудзь такое, што вы чулі ў свой бок: “Сам_а вінават_ая! З такімі так і трэба!”? Ці знаёма вам адчуванне таго, што хочацца закрычаць, растлумачыць, што ўсё не так, як здаецца на першы погляд, ці як распавядае прапаганда ў СМІ?

Мы хочам даць вам гэтую магчымасць: магчымасць быць сабой, магчымасць рассказаць як мага большаму колу людзей, што за стэрэатыпамі хаваюцца такія ж самыя людзі, якія здольны адчуваць боль, кахаць, злавацца. Усё гэта магчыма ў межах Жывой бібліятэкі.

Калі вы:

  • Належыце да пэўнай сацыяльнай группы, ў дачыненні да якой існуюць стэрэатыпы
  • Сутыкаецеся са стыгматызацыяй у паўсядзённым жыцці
  • Маеце спецыфічны досвед / прафесію / стыль жыцця / светапогляды, якія выклікаюць шмат пытанняў і неадназначных рэакцый “большасці”
  • Марыце зрабіць свой унёсак у змяненне свету і хоць трошкі змяніць светапогляды нашага “чытача”
  • Гатовыя да шчырага дыялогу аб набалелым
  • Гатовыя адкрыцца і рассказаць усяму свету як гэта, быць “Іншым”

Тады мы будзем рады запрасіць вас на нашыя мерапрыемствы і даць магчымасць адчуць сябе “жывой кнігай”! Для таго, каб далучыцца да нас трэба запоўніць заяўку. Пасля запаўнення анкеты праз пэўны час з вамі свяжуцца арганізатары.

Калі у вас ёсць сябры, якія яшчэ не ведаюць, што такое Жывая Бібліятэка, але падыходзяць пад апісанне вышэй, смела запрашайце іх! Мы будзем радыя сустрэцца з новымі цікавымі людзьмі і распавесці болей пра Жывую Бібліятэку.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з удзелам у праекце вы можаце звяртацца ў асабістыя паведамленні праекту ў сацыяльных сеткахі ВК альбо FB альбо пісаць лісты на human.library.belarus@gmail.com.

Падзяліцца: