Калі вам блізка тое, што мы робім, вы падзяляеце нашы каштоўнасці і хочаце, каб наша грамадства было больш інклюзіўным і талерантным, то вы можаце падтрымаць нашу дзейнасць некалькімі спосабамі.

Першы спосаб (тэставы рэжым) ― перавесці грошы на наш рахунак з вашай банкаўскай карткі. Усе сродкі, якія мы збярэм, будуць ісці на развіццё нашай бягучай дзейнасці і залічвацца на рахунак як «бязвыплатны ўнёсак на статутныя мэты і патрэбы арганізацыі, уключаючы арэнду, камунальную плату і г.д.».

Унёскі збіраюцца праз модуль аплаты. Па націсканні кнопкі “Ахвяруй!” для вас будзе выведзеная адмысловая абароненая плацежная форма працэсінгавай сістэмы bePaid. Для аплаты вам спатрэбіцца ўвесці дадзеныя сваёй карты і пацвердзіць плацеж кнопкай “Аплаціць N руб.”, дзе N ― вызначаная вамі сума. Калі ваша картка падтрымлівае тэхналогію 3-D Secure, сістэма прапануе вам прайсці стандартную аднахвілінную працэдуру праверкі ўладальніка карткі на старонцы вашага банка (банка, які выдаў вашу карту). Мы прымаем плацяжы з наступных банкаўскіх картак: Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro, Белкарт.

Звяртаем вашую ўвагу, што сродкі прымаюцца толькі ад грамадзян Беларусі і асобаў з дазволам на жыхарства ў Беларусі (с видом на жительство в Беларуси).

Пасля правядзення аплаты на пазначаны вамі электронны адрас прыйдзе пацверджанне. Зварот грашовых сум пры здзяйсненні ахвяравання (пераводзе бязвыплатнага ўнёску) ажыццяўляцца не будзе.

Плацяжы з банкаўскіх картак ажыццяўляцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацежная форма сістэмы адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы звестак (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя звесткі захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна ўстойлівыя да ўзлому.

Другі спосаб ― пакласці грошы на наш рахунак праз банк.

Для гэтага трэба прыйсці ў любы беларускі банк і пакласці любую суму на наступныя рэквізіты:

Социально-творческое учреждение «Центр развития эффективной коммуникации “Живая Библиотека”»
УНП 192941214
ул. Романовская Слобода, д.5, каб. 604, 220048, г. Минск
р/с BY82BLBB30150192941214001001
банк BLBBBY2X ОАО “Белинвестбанк”
пр-т Машерова, 29-3, 4, г. Минск

У якасці мэты плацяжу трэба ўказаць: «Безвозмездный взнос на уставные цели и нужды организации, включая аренду, коммунальную плату и т.д.». Для правядзення плацяжу таксама спатрэбіцца ўказаць вашае імя і прозвішча.

Звяртаем вашую ўвагу, што сродкі прымаюцца толькі ад грамадзян Беларусі і асобаў з дазволам на жыхарства ў Беларусі (с видом на жительство в Беларуси).

Спампаваць форму для аплаты можна па спасылцы http://bit.ly/RekvizityHL.

Варта памятаць, што звычайна банкі здымаюць камісію за такія аперацыі, якая моцна адрозніваецца ў кожным банку. Са свайго боку раім скарыстацца паслугамі ААТ “Белінвестбанк” (звычайна камісія складае 2 р.) альбо ЗАТ “БСБ Банк” (камісія складае каля 1-2 р. і залежыць ад сумы).