Вітаем вас на староке для арганізатараў Жывой Бібліятэкі!

Знешне Жывая Бібліятэка выглядае вельмі проста. З-за гэтага фармат карыстаецца ўсё большым попытам у беларускіх ініцыятыў і арганізацый. Але каманда Цэнтра развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”, маючы трохгадовы досвед арганізацыі фармату ў Беларусі, з упэўненасцю можа сказаць, што гэта зусім не так!

Знайсці правільнае памяшканне, адшукаць Кнігі, патлумачыць ім, што будзе адбывацца, распаўсюдзіць інфармацыю, падрыхтаваць усе неабходныя дакументы… У новага арганізатара на практыцы гэта выклікае хвалю праблем і пытанняў. Таму мы рады падзяліцца нашым досведам – каб вы маглі правесці сваё першае і ўсе наступныя мерапрыемствы прыемна і карысна для ўсіх бакоў.

На гэтай старонке сабрана ўсё неабходнае для будучага арганізатара:

  1. Пад гэтым тэкстам вы знойдзеце свежанькі дапаможнік “Жывая Бібліятэка: дапаможнік па арганізацыі мерапрыемства”, якія каардынатаркі праекту Марына Штрахава і Марыя Лукашук напісалі напрыканцы 2017 году. Гэты дапаможнік адмыслова напісаны для чалавека, які загарэўся ідэяй зрабіць Жывую Бібліятэку, але не ведае, з чаго пачаць і што наогул для гэтага патрэбна. Яго можна прачытаць на сайце, спампаваць альбо папрасіць у нас яго папяровую версію.
  2. У правым слупку вы знойдзеце ўсе неабходныя для падрыхтоўкі і правядзення Жывой Бібліятэкі формы дакументаў і спасылкі на розныя анкеты, якія спрашчаюць нашае жыццё. Спіс будзе дапаўняцца са з’яўленнем новых карысных дакументаў.
  3. Акром таго ў правым слупку таксама ёсць шэраг карысных спасылак для арганізатараў. Можна больш даведацца пра мову варожасці, арганізаваць экапрыязную Жывую Бібліятэку і іншае.

У любым выпадку перад тым як праводзіць мерапрыемства раім вам абавязкова звязацца з намі. Мы з’яўляемся афіцыйнымі прадстаўнікамі фармату Human Library у Беларусі і праз гэта нясем адказнасць за якасць мерапрыемстваў, якія ладзяцца ў нашай краіне. Мы заўжды рады дапамагчы ўсімі дасяжнымі нам сродкамі тым, хто хоча праводзіць Жывыя Бібліятэкі ў сваім горадзе ці вёсцы. Чакаем вашых паведамленняў!

Па пытаннях супрацы з праектам можаце пісаць на пошту, праз форму зваротнай сувязі ўнізе старонкі альбо звяртацца да каманды ў сацыяльных сетках.

Падзяліцца: